Як паведаміла «Свабодзе» давераная асоба Дзмітрыя Уса Людміла Бажок, сёння прайшоў ператрус у офісе ТДА «Трывіум», кіраўнік якога — Дзмітры Ус.

Супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў офіс каля 12-й гадзіны і праводзілі ператрус цягам трох гадзін. Падчас допыту прысутнічала толькі сакратарка фірмы, бо астатніх супрацоўнікаў не пускалі на працоўныя месцы. Забралі кампутары, тэчкі з падпіснымі лістамі за Статкевіча і Уса, улёткі кандыдатаў. З супрацоўнікаў фірмы нікога не затрымлівалі. Сам Ус цяпер на волі. Апошні раз яго дапытвалі ў КДБ 23 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?