24 снежня падчас ператрусу з кватэры юрыста мінскай поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё» Сяргея Луканіна забралі ноўтбукі і носьбіты электроннай інфармацыі.

Луканін паведаміў 24 снежня, што тры супрацоўнікі упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці пачалі вобыск у 12.40. Юрыст спыніў размову па тэлефоне, атрымаўшы ад іх заўвагі, а пасля 14.20 перастаў адказваць па сваім мабільным тэлефоне.

Пастанова на правядзенне вобыску санкцыянавана намеснікам пракурора Мінска Мікалаем Куліком і падпісана старшым следчым упраўлення КДБ Дарашэвічам. Пасля вобыску Луканіну было прапанавана праехаць з супрацоўнікамі КДБ, каб даць адказы на пытанні ў якасці сведкі па крымінальнай справе, распачатаф па факце падзей у Мінску 19 снежня (арт. 293 КК — масавыя беспарадкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?