Актывістку кампаніі «Гавары праўду!» палітолага Святлану Навумаву сёння дапыталі ў КДБ. Допыт доўжыўся дзве з паловай гадзіны.

— Задавалі пытанні адносна таго, з кім я супрацоўнічала, з кім я была знаёмая у кампаніі, якія былі заклікі ў кампаніі, ці быў план дзеянняў па звяржэнні ўлады. Пакуль самы агульны допыт, — распавяла Святлана Навумава.

Яна таксама дадала, што пакуль праходзіць па справе ў якасці сведкі.

— Следчы вёў сябе вельмі карэктна. Ніякага ціску я не адчула. Аднак у мяне склалася ўражанне, што следчы задаваў пытанні вельмі фармальна. Паводле яе слоў, гэты допыт, хутчэй за ўсё, быў не апошнім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?