Толькі што скончыўся ператрус на офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Як паведаміў «НН» сябра партыі Міхась Пашкевіч, тры супрацоўнікі КДБ пад кіраўніцтвам маёра Цюраева сканфіскавалі ўсе сістэмныя блокі камп’ютараў, папяровыя партыйныя матэрыялы — у тым ліку перадвыбарчыя матэрыялы Яраслава Раманчука.

Вобшук ладзіўся ў сувязі з распачатай справай «аб арганізацыі масавых беспарадкаў» на плошчы Незалежнасці 19 снежня.

Кадэбісты мелі накіраванне абшукаць працоўнае месца Алега Корбана, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Між тым, адзначае М.Пашкевіч, Алег Корбан ужо некалькі месяцаў не з’яўляўся супрацоўнікам офіса і, адпаведна, працоўнага месца ў ім не меў.

Сябры АГП збіраюцца падаваць скаргу на дзеянні КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?