Віктар Сірэнка.

Віктар Сірэнка.

Як стала вядома Еўрарадыё, беларускія праваабаронцы і грамадскія дзеячы рыхтуюць ліст у міжнародныя асацыяцыі медыкаў з прапановай ацаніць дзеянні іх калегі Віктара Сірэнкі, галоўнага лекара сталічнай Бальніцы хуткай дапамогі.

Нагадаем, што на думку праваабаронцы Алены Танкачовай, пасля выкрадання Някляева доктар Сірэнка змяніў дыягназ на лягчэйшы. Раніцай, 20 снежня, ён выступіў на дзяржаўным тэлебачанні з заявай пра тое, што Уладзімір Някляеў атрымаў у сутычцы з асобамі ў цывільным лёгкія траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?