Вечарам 26 снежня аднавіў паўнавартасную працу сайт charter97.org.

Нагадаем, тыдзень таму, раніцай 20 снежня, у офісе сайта былі затрыманыя галоўны рэдактар Натальля Радзіна і валанцёры. Пасля Радзіна была прызнана адной з падазраваных (усяго іх цяпер 23) па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску вечарам 19 снежня (арт. 293 КК). Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Валанцёры атрымалі розныя тэрміны адміністрацыйнага арышту.

Пасля затрымання Радзінай і валанцёраў колькасць навін, што размяшчаліся на сайце, паменшылася да адной-трох у суткі. Хто зараз займаецца напаўненнем сайта, невядома.

***

На прэзідэнцкіх выбарах-2010 сайт, створаны ў верасні 1998 года, актыўна падтрымліваў Андрэя Саннікава — былога намесніка міністра замежных спраў, аднаго з аўтараў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя-97», каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». За публікацыі на сайце было заведзена тры крымінальныя справы.

Сам Саннікаў разам з жонкай, журналісткай Ірынай Халіп, таксама з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках і знаходзіцца ў зняволенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?