Адзін Сабака сказаў: «Газу няма ў нас, але бульба ё...» Граждан, пачуўшы гэта, заплакаў: «Як мне цяпер далей жыць, не пракаціўшы Фядуту на газонакасілцы...»

* * *

Адзін Сабака заклікаў усіх: «Не набывайце Шалкевіча студыйнага, бярыце Шалкевіча канцэртнага!» Граждан тут жа перапалохаўся: «А ў мяне ж канцэнтратаў пяць мяшкоў засталося яшчэ ад студэнтаў Шушкевіча...»

* * *

Аднаму Сабаку ня спалася, і ён слухаў радыё. Граждан, які жыў за сьцяной, цэлы тыдзень падслухваў, што робіцца ў суседа і нарэшце напісаў ліст у міліцыю, дзе паведаміў, што палякі зьбіраюцца акупіраваць канюшню ў ягоным агародзе.

* * *

Адзін Сабака, даведаўшыся, што «Нашай Ніве» 23 лістапада споўніцца 100 гадоў, паслаў віншаваньне ў рэдакцыю. Граждан, даведаўшыся пра юбілей, напісаў папярэджаньне: «Ня ўздумайце Шніпу даць грамату, бо ён вусаты і, магчыма, яшчэ скрывае ў сваёй кватэры савецкага языка, што ўцёк ад майго вазмушчоннага разуму!»

* * *

Адзін Сабака любіў залатое восеньскае лісьце. Граждан-дворнік злаваўся: «Развалілі Савецкі Саюз, а цяпер няма каму лес падпаліць! Ну і я ня буду займацца азеляненьнем прыроды, бо ў мяне і так галава баліць і нырка плача...»

* * *

Адзін Сабака не любіў твораў бум-бам-літаўцаў. А Граждан вечарамі сядзеў у іржавым тазіку і займаўся любоўю па тэлефоне з папуасамі, а раніцай, праходзячы каля Сабакі, казаў: «Нікуды ты ня дзенесься, улюбісься і жэнісься...»

* * *

Адзін Сабака пераапрануўся ў Граждана і пайшоў выбіраць буракі з-пад сьнегу. Граждан, убачыўшы гэта, сказаў: «А мне мама не дазваляе шукаць сьнежную бабу, бо я прадназначаны жаніцца на жэншчыне зь нявіданнай касой...»

* * *

У аднаго Сабакі быў Інтэрнэт, і ён вечарамі сядзеў у ім. У Граждана быў інтэрнат, і ён у ім вечарамі сядзеў. І толькі Шніпу не было куды дзецца, і ён думаў пра газыфікацыю ўсёй буржуазіі і лядовае папоішча ў чэсьць галадаючых каларадзкіх жукоў...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?