У мінулую суботу ў бабруйскім лядовым палацы прайшоў міжнародны турнір па ММА — баях без правілаў.
Удзельнічала ў ім чатыры каманды — дзве з Расіі (з Нальчыка і Санкт-Пецярбурга), адна з Азербайджана і беларуская — «Акадэмія ММА».
У шэрагах беларускай каманды было некалькі прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
Сярод іх і Дзяніс Гуніч — чэмпіён Беларусі па рукапашным баі (2009), трохразовы і дзейны чэмпіён Беларусі па рукапашным баі сярод супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў.

На рынгу спадару Гунічу супрацьстаяў прадстаўнік Азербайджана, дагестанец Рамзан Эмееў. Хоць у Рамзана, ніжэйшага і лягчэйшага за Гуніча, не было такіх гучных тытулаў, аднак ён справіўся з беларускім спецназаўцам за дзве хвіліны. Гуніч не вытрымаў балявога прыёму і закрычаў, што было разгледжана як параза.

Выхад Дзяніса Гуніча ў рынг.

Выхад Дзяніса Гуніча ў рынг.

За момант да пачатку боя.

За момант да пачатку боя.

Параза. Дагестанец лёгка падмяў пад сябе спецназаўца.

Параза. Дагестанец лёгка падмяў пад сябе спецназаўца.

Гуніч доўга не мог прыйсці ў сябе.

Гуніч доўга не мог прыйсці ў сябе.

І нават проста стаць на ногі таксама здолеў не адразу.

І нават проста стаць на ногі таксама здолеў не адразу.

 Параза грузіна Дымітра Рабакідзэ.

Параза грузіна Дымітра Рабакідзэ.

Цікава, што ў самім клубе «Акадэмія ММА» да супрацоўнікаў праваахоўных органаў у сваіх шэрагах ставяцца насцярожана. Чамусьці сыход на службу ў спецназ і міліцыю павагай не карыстаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?