Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі АГП Анатоль Лябедзька, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, працягвае галадоўку. Пра гэта БелаПАН паведаміла адвакат Ірына Бурак, якая бачыла падабароннага 24 снежня.

"Ён працягвае галадоўку. Паводле слоў Анатоля Уладзіміравіча, яго аглядаў кансіліум і прызнаў яго стан здавальняючым", — сказала яна.

Паводле слоў адваката, да 30 снежня яна разлічвае ўбачыць Лябедзьку, бо мінае тэрмін яго ўтрымання пад вартай.

Мяркуецца, што працягвае галадоўку і былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.

Як паведаміла БелаПАН яго адвакат Таццяна Станкевіч, падабароннага яна бачыла 21 снежня. "Пасля першага допыту я з ім больш не сустракалася. Туды (у СІЗА КДБ. — БелаПАН.) вельмі складана трапіць. Хачу ўбачыць яго на гэтым тыдні, але што будзе, не ведаю. Мяркую, што галадоўку ён працягвае", — сказала Станкевіч.

Як паведамлялася раней, затрыманыя ў ноч з 19 на 20 снежня ў Мінску Статкевіч і Лябедзька аб'явілі галадоўку і адмовіліся ад давання паказанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0