Ператрусы ў дэмакратычных актывістаў працягваюцца. Сёньня, а 12-й гадзіне супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў кватэру ккардынатара моладзевай кампаніі «Грамадзянін» Мікіты Краснова. Самога Мікіты ў хаце не было.

Супрацоўнікі КДБ паказалі бацькам Мікіты пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні іх сына і дазвол сьледчага КДБ на ператрус. Адразу папярэдзілі, што шукаюць рэчы, зьвязаныя з акцыяй 19 сьнежня. Шукалі нейкую куртку з капюшонам, кампутар, флэшкі. У хаце нічога не знайшлі, бо рэчаў Мікіты там няма. Запытвалі, дзе зараз можа знаходзіцца Мікіта Красноў. Зьбіраюцца шукаць яго ў бабулі, сяброў.

Частка актывістаў кампаніі «Грамадзянін» хаваецца, каля 10 чалавек адбываюць пакараньне ў ізалятарах на Акрэсьціна і ў Жодзіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?