27 снежня яму патэлефанаваў чалавек, які адрэкамендаваўся прадставіўся следчым КДБ. «Ён паведаміў мне, што мяне выклікаюць у Камітэт дзяржбяспекі ў якасці сведкі.

Па якой справе, ён не растлумачыў. Ён хацеў сустрэцца сёння, але я яму сказаў, што цяпер у нас ідзе вёрстка чарговага нумара, і я да позняга вечара буду заняты. У адказ на гэта мой суразмоўца паведаміў, што заўтра да 10 гадзіны раніцы ён прынясе мне позву на допыт у рэдакцыю «, — сказаў Сярэдзіч.

Сярэдзіч пры гэтым не выключыў, што, калі ніякіх істотных пытанняў яму задаваць не будуць, гутарка можа прайсці і ў памяшканні рэдакцыі газеты.

Варта адзначыць, што экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў афіцыйна належыць да штату рэдакцыі газеты «Народная воля». Саннікаў і яго жонка, вядомая журналістка Ірына Халіп, узятыя пад варту. Яны з’яўляюцца падазраванымі ў датычнасці да здзяйснення злачынства, прадугледжанага артыкулам 293 КК (масавыя беспарадкі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?