Казахстанскае агенцтва па абароне канкурэнцыі будзе дамагацца адмены роўмінгу ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Казахстана і Беларусі.
Пра гэта сёння ў Астане паведаміў намеснік старшыні ведамства Барыс Парсегаў.

«Калі АЭП з 1 студзеня 2011 года пачынае працаваць, а да 1 ліпеня 2012 працэдуры будуць завершаныя, мы будзем настойваць на тым, што і роўмінг там прымяняцца не павінен», — сказаў Парсегаў.

Ён нагадаў, што Еўрапейскі саюз у свой час прыняў такую норму.

Парсегаў адзначыў, што казахстанскі бок ужо агучваў гэтую ініцыятыву сваім расійскім і беларускім калегам. «Мы шукаем аднадумцаў, нас ужо падтрымаў Мінэканамразвіцця Расіі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0