Нацыянальны банк Беларусі пастановай № 557 Нацбанк унёс змяненні ў пастанову ад 14 ліпеня 2009 года № 105, згодна з якой уводзілася забарона на крэдытаванне фізічных асоб у замежнай валюце. Было прынята рашэнне зрабіць яе пастаяннай.

Як адзначаюць у Нацбанку, забарона на крэдытаванне ў валюце фізічных асоб

звязана з палітыкай па дэдаларызацыі эканомікі.

«Улічваючы, што грамадзяне нашай краіны атрымліваюць заработную плату ў беларускіх рублях, а таксама магчымыя ваганні ўзаемных курсаў замежных валют на аддаленую перспектыву, крэдытаванне насельніцтва ў замежнай валюце ўтрымлівае высокую валютную рызыку і рызыку непагашэння такіх крэдытаў у выпадку павелічэння сум плацяжоў па іх да памераў, якія перавышаюць даходы крэдытаатрымальніка», — патлумачылі раней ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?