Мядзведзеў і Лукашэнка на саміце СНД у Ерэване. Фота з архіва.

Мядзведзеў і Лукашэнка на саміце СНД у Ерэване. Фота з архіва.

Як стала вядома «Нашай Ніве» з вартай даверу крыніцы, Мядзведзеў павіншаваў Лукашэнку «з вынікамі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», а не з перамогай.
У цэлым, віншаванне вытрымана ў сухім тоне. Згадваецца Адзіная эканамічная прастора, а «саюзная дзяржава» — не. Растыражаваныя прэс-службай Лукашэнкі словы з пажаданнямі поспехаў і народу — міру і росквіту Мядзведзеў прыпісаў у лісце ад рукі.

Цяпер ясна, чаму пятнічнае паведамленне прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі пра віншаванне ад Мядзведзева выглядала анекдатычна. У ім не цытавалася сама фармулёўка віншавання. Усё абмяжоўвалася сказам: «Жадаю Вам поспехаў, а брацкаму беларускаму народу — міру і працвітання», — гаворыцца ў віншаванні».

Гэта асабліва ўражвала ў параўнанні з віншаваннем ад Ху Цзіньтао, якое цытавалася разлегла.

У пятніцу прэс-сакратарка Мядзведзева Наталля Цімакова пацвердзіла, што прэзідэнт РФ павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з абраннем на пасаду кіраўніка Беларусі. «З улікам афіцыйна апублікаваных лічбаў ЦВК Беларусі, даклада кіраўніка расійскага Цэнтрвыбаркама Уладзіміра Чурава аб высновах назіральнікаў, гэты ліст быў дасланы», — сказала Цімакова.

Між тым на сайце прэзідэнта Мядзведзева віншавання дагэтуль няма.

Як вынікае з тэксту віншавання — мякка кажучы, стрыманага, адносіны між Мядзведзевым і Лукашэнкам застаюцца кепскімі. Яўнае сведчанне незадаволенасці Лукашэнкі віншаваннем — адмова перагледзець прысуды грамадзянам Расеі, затрыманым на Плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?