Пра Таццяну Сапач гаворыць Таццяна Козік:

— Мы доўгі час сустракаліся ў Вільні, калі Алесь [муж Алесь Аркуш] там працаваў. Бавілі разам час. У нас былі агульныя беларускія справы. Прыемная асоба. Сяргей з Таццянай прыязджалі да нас у верасні ў Полацк. Запісвалі інтэрв’ю са мной для перадачы «Гісторыя аднаго цуду». І Таццяна задавала такія пытанні, што з інтэрв’ю пасля можна было зразумець для сябе, кім ты ёсць.

Для нас гэта гора. 22 снежня ў Дубаўцоў нарэшце нарадзілася унучка. Думалася, што хаця б адна добрая падзея на фоне трагічных апошніх падзей… Яна цудоўная паэтка, цудоўная жонка, цудоўная маці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?