На вашым сайце была размешчаная заява ад імя «Моладзі БНФ», пад загалоўкам: «Моладзь Народнага Фронту: На вуліцы, а не на ўчасткі». Хачу паведаміць што моладзь БНФ не мае да яе аніякага дачынення, таму што мы ўдзельнічаем у гэтай выбарчай кампаніі ў якасці кандыдатаў, сябры Моладзі БНФ збіраюць подпісы пад маніфестам Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў. Моладзь БНФ, безумоўна, разглядае гэтую кампанію толькі як інфармацыйную, і мы неаднаразова заяўлялі, што сітуацыю ў Беларусі магчыма змяніць толькі праз плошчы, выключна мірнымі страйкамі, па ўсёй краіне. Што датычыць дня галасавання, то на сённяшні момант адзінага рашэння АДС па дню галасавання няма, бо яно было б паспешнае па некалькіх прычынах:

1. ужо зараз мы бачым, як улады не рэгіструюць ініцыятыўныя групы нашых кандыдатаў па смеху вартых прычынах.

2. невядома, колькі кандыдатаў будзе зарэгістравана пасля сканчэння этапу збору подпісаў. Можа быць, што ніводнага не зарэгіструюць. Таму зараз прымаць рашэнне па дню галасаваньня несвоечасова. Але мы абмяркоўваем розныя варыянты, у тым ліку і зняцьцё кандыдатаў за 1 дзень да выбараў.

Паважаная рэдакцыя «Нашай Нівы»! Пры нагодзе хачу адразу павіншаваць вас з стагоддзем выхаду першага нумару газэты. 23 лістапада – вялікі дзень для ўсёй Беларускай нацыі.

Моладзь Народнага Фронту: На вуліцы, а не на ўчасткі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?