Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія скончыліся затрыманьнямі прадстаўнікоў апазыцыі трэба абраць розныя мадэлі паводзінаў у дачыненьні да ўладаў Беларусі і звычайных грамадзянаў, заявіў прэм‘ер Літвы Андрус Кубілюс.

Кіраўнік літоўскага ўраду пакуль не канкрэтызаваў, якія дзеяньні трэба было б прадпрыняць у дачыненьні да аўтарытарнага рэжыму Беларусі. Ён засначыў, што наконт агульнай мадэлі паводзінаў у найбліжэйшым часе мае дамовіцца Эўрапейскі Зьвяз.

«Я б ня стаў цяпер гаварыць і гадаць, што трэба прадпрыняць, але, відаць, трэба ставіцца па-рознаму. Адна справа — кіраўнікі рэжыму, другая — людзі», — заявіў Кубілюс раніцай у аўторак у інтэрвію Літоўскаму радыё.

«Сёньня найважнейшая справа і патрабаваньне, пра якое мы ні ў якім разе не забудземся — гэта неадкладнаеа вызваленьне лідэраў апазыцыі з турмы», — сказаў прэм’ер.

Паводле яго, улада Беларусі мела добрую нагоду паказацьх, што яна хоча скарыстацца і карыстаецца магчымасьцю збліжэньня з Захадам, аднак гэтага не адбылося.

«Гэта трэба канстатаваць вельмі выразна і аб гэтым можна толькі шкадаваць. (…) Мы пабачылі і падчас гэтых выбараў — людзі хочуць большага збліжэньня з Захадам, тым часам улада празь нейкія свае ўнутраныя бар’еры так і ня можа пераступіць.І з-за гэтага пакутуюць невінаватыя людзі, лідэры апазыцыі, мірыцца з гэтым проста немагчыма», — сказаў А.Кубілюс.

Ён паўтарыў пазыцыю, выказаную Соймам Літвы,

што прэзыдэнцкія выбары, якія адбыліся ў Беларусі 19 сьнежня, нельга лічыць законнымі.

«Думаю, было б вельмі важна, каб у найбліжэйшым часе ўвесь Эўразьвяз дамовіўся наконт пазыцыі, тактыкі, паводзінаў, якіх варта было б трымацца пасьля выбараў і далейшых падзеяў», — сказаў літоўскі прэм‘ер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?