28 снежня кіраўнік Беларусі разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Як паведамляе яго прэс-служба, Лукашэнка назначыў першым намеснікам прэм’ер-міністра Уладзіміра Сямашку, намеснікамі прэм’ер-міністра — Анатоля Калініна, Сяргея Румаса, Валерыя Іванова, Анатоля Тозіка.

Аляксандр Радзькоў (былы міністр адукацыі) прызначаны першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, ён змяніў на гэтай пасадзе Наталлю Пяткевіч. Андрэй Кабякоў (былы віцэ-прэм’ер) прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю прызначаны Аляксандр Якабсон (раней кіраўніком КДК быў Зянон Ломаць), яго першым намеснікам — Леанід Анфімаў.

Старшынёй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь прызначаны Генадзь Давыдзька. Ён змяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Зімоўскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?