Экс-кандыдатам на пасаду прэзідэнта Уладзіміру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу, Андрэю Саннікаву, Рыгору Кастусёву, Алесю Міхалевічу, Дзмітрыю Усу, даверанай асобе Рымашэўскага Паўлу Севярынцу, грамадскай актывістцы Насце Палажанцы, прэс-сакратару А.Саннікава Аляксандру Атрошчанкаву прад’яўлена абвінавачаньне ў арганізацыі дзеяньняў, якія прывялі да масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня падчас вулічнай акцыі пратэсту (артыкул 293 Крымінальнага кодэксу).

Мікалаю Статкевічу вызначаны тэрмін знаходжання пад вартай — 2 месяцы.

Артыкул 293 прадугледжвае тры часткі: частка 1 -- арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, знішчэннем маёмасці, што караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да 15 гадоў.

Удзел у масавых беспарадках, што выліліся ў непасрэднае ўчыненне дзеянняў, названых у першай частцы, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Выстаўлена таксама абвінавачанне журналістцы, жонцы А.Саннікава Ірыне Халіп. Праўда, невядома паводле якога артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?