Камітэт Дзяржаўнай Думы Расеі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве прапанаваў прыняць папраўкі да выбарчага заканадаўства. Найбольш значнай папраўкай зьяўляецца адмена датэрміновага галасаваньня, якую падрыхтаваў сьпікер Савета фэдэрацыі Сяргей Міронаў. Учора Дзярждума прыняла ў другім чытаньні гэтую папраўку.

Пакет паправак да выбарчага кодэксу ў Думу яшчэ летам унесла партыя ўлады «Адзіная Расея», але тады з рэзкай крытыкай адносна тых паправак выступіў старшыня расейскага ЦВК Аляксандар Вішнякоў. Найбольш ён быў абураны магчымасьцю адраджэньня практыкі датэрміновага галасаваньня, якое неаднаразова крытыкавалі, як адзін з асноўных інструмэнтаў фальсыфікацыі выбараў. Спачатку «адзінаросы» праігнаравалі прапановы Вішнякова, але ўрэшце былі вымушаныя да іх прыслухацца.

У Беларусі датэрміновае галасаваньне ўсяляк заахвочваецца, часам цэлыя прадпрыемствы прымушаюць галасаваць загадзя. У ім бярэ ўдзел 20-30% ад ліку тых, што прыходзяць на выбары. Назіральнікі мяркуюць, што датэраміновае галасаваньне дазваляе запалохваць выбарцаў і лёгка фальшаваць вынікі.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?