Сваякі арыштаваных па крымінальнай справе за падзеі 19 снежня ў Мінску стварылі грамадскі камітэт «Вызваленне». Іх першым супольным крокам стаў супольны зварот да кіраўніцтва Расеі, краін ЕС і ЗША з заклікам паспрыяць вызваленню палітвязняў.

З ініцыятывай аб’яднацца ў камітэт выступіла Вольга Бандарэнка, жонка зняволенага Змітра Бандарэнкі. Сваякі 25 арыштаваных маюць трымацца разам.

У камітэт «Вызваленне» ўвайшлі жонкі, бацькі і дзеці зняволеных кандыдатаў ды шараговых дэманстрантаў.

Грамадскі камітэт рыхтуе таксама лісты да Папы, а таксама ў Міжнародны Чырвоны крыж, каб гэтая арганізацыя паспрыяла медычнай дапамозе палітвязням. Сваякі ў роспачы ад таго, што многім вязням, паводле іхнай інфармацыі, у медычнай дапамозе адмаўлялі. Людзі лічаць гэта парушэннем міжнародных нормаў аб забароне катаванняў.

«Сёння яны ўваліліся да нас, а заўтра яны ўваляцца да вас. 19 снежня адбыліся не выбары — 19 снежня здарыўся пераварот і абрынулася заканадаўства. На гэтых выбарах не перамог ніхто з кандыдатаў, а перамог спецназ. Калі мы нічога не зробім, будзем на ўсё глядзець моўчкі, то нас чакае змрок», — кажа тата Ірыны Халіп Уладзімір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?