Апэратар сотавай сувязі АЗТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (БеСТ) падпісаў міжапэратарскія пагадненьні з СААТ «МТС» і СП ААТ «МЦС» пра супольнае выкарыстаньне вежаў сувязі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў першы намесьнік генэральнага дырэктара ЗАТ «БеСТ» Сярегй Паблагуеў.

Паводле словаў спадара Паблагуева, пагадненьні прадугледжваюць, што супольнае выкарыстаньне вежаў сувязі некалькімі апэратарамі пачнецца ў 2007 годзе.

«Гэта выгадна ўсім бакам, бо дазваляе эканоміць значныя сродкі на будаўніцтве мэталічных канструкцый – вежаў сувязі, кошт якіх складае больш за 40 тысячаў даляраў за адную», – патлумачыў ён. Для БеСТ найвялікшую цікавасьць уяўляюць вышкі, усталяваныя ўздоўж асноўных аўтамабільных дарог, а таксама канструкцыі ў прыгарадах найбуйнейшых населеных пунктаў краіны.

Абсалютна незразумела, якую выгаду ад гэтых пагадненьняў атрымаюць лідэры сотавага рынку пры аднабаковых дамовах з БеСТам. Наўрад ці «народны апэратар» валодае доступам, якім не валодаюць MТС і Velcom.

Хутчэй за ўсё, відавочны чарговы эканамічны прарыў пры выкарыстаньні адміністратыўнага рэсурсу. Інакш складана патлумачыць эканамічную мэтазгоднасьць рэзкага зьніжэньня цэнаў на паслугі й нечаканую ляяльнасьць МТС і Velcom у пытаньні супольнага выкарыстаньня вежаў сувязі, — падсумоўвае Bybanner.com.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?