Мы пазванілі ў консульскі аддзел Міністэрства замежных справаў Польшчы, каб высьветліць некаторыя пытаньні, якія ўзьніклі ў нашых слухачоў і наведнікаў нашага сайту ў сувязі з рашэньнем міністра Радаслава Сікорскага адмяніць аплату для беларусаў за атрыманьне нацыянальнай візы (wiza krajowa) з 1 студзеня 2011.

Нам патлумачылі, што адмяняюцца аплаты для беларускіх грамадзянаў за польскія візы, якія выдаюцца на тэрмін даўжэйшы, чым 90 дзён. Гэта значыць,

што рашэньне не датычыць шэнгенскіх візаў, якія выдаюцца на тэрмін да 90 дзён.

Станіслаў Лукасік з консульскага аддзелу Міністэрства замежных справаў Польшчы сказаў нам:

Лукасік: Польская нацыянальная віза дазваляе перасякаць польскую мяжу шмат разоў, і яна дае права прабываць на тэрыторыі Польшчы даўжэй, чым 90 дзён. Шэнгенская віза дае права на прабываньне на тэрыторыі Польшчы максымальна да 90 дзён на працягу 180 дзён. А што тычыцца даўжэйшага, гэтак званага мэтавага побыту — напрыклад,

у сувязі з вучобай, стажам, сэрыяй лекцый, навуковай дзейнасьцю
— дык тады выдаецца гэтак званая нацыянальная віза. Зразумела,
гэтыя мэты павінны быць задакумэнтаваныя адпаведным запрашэньнем з польскага боку.
У пералік гэтых мэтаў не ўваходзяць турыстычныя паездкі ці наведваньне знаёмых. Звальненьне ад аплаты датычыць якраз такіх мэтавых візаў.
А дзеля іншых паездак выдаюцца шэнгенскія візы.

Максімюк: Ці маючы такую нацыянальную мэтавую візу беларускі грамадзянін можа паехаць у іншую краіну шэнгенскай зоны, чым Польшча?

Лукасік: Так, пачынаючы з красавіка 2010 году дзейнічаюць правілы, паводле якіх польская нацыянальная віза дазваляе таксама на побыт і ў іншай краіне шэнгенскай зоны тэрмінам да 90 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?