Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня павіншаваў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, паведаміла 31 снежня прэс-служба беларускага кіраўніка.

«Упэўнены, што з вашым пераабраннем на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяння дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў», — падкрэсліў Януковіч.

На сайце ўкраінскага прэзідэнта пра віншавальнае пасланне ў адрас Лукашэнкі інфармацыі няма.

Раней такая ж сітуацыя склалася з віншаваннем Дзмітрыя Мядзведзева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?