1 — 75 гадоў з дня нараджэньня мастака-акварэліста Івана Пратасені (1931), аўтара беларускіх пэйзажаў, а таксама карцінаў на гістарычную тэматыку: «Думы Цёткі», «Набат 1863 г. К.Каліноўскі і Марыся».
2 — Грамніцы ў каталікоў.
4 — 75 гадоў таму (1931) застрэліўся гісторык, першы прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук Ўсевалад Ігнатоўскі (1881—1931), першы прэзыдэнт Беларускай акадэміі навук.
7 — 125 гадоў з дня нараджэньня бібліяфіла й аўтара «Нашае Нівы» Рамуальда Зямкевіча (1881—1943 ці 1944). Зямкевіч быў такі заўзяты бібліяфіл, не прапускаў старое беларускае кніжкі, асабліва калі яна «дрэнна ляжала«. У выніку сабраў аграмадную калекцыю рарытэтаў, але ўся яна згарэла ў вайну.
14 — 100 гадоў з дня нараджэньня гісторыка й археографа Мікалая Ўлашчыка (1906—1986). Дзякуючы ягоным намаганьням убачыў сьвет том старабеларускіх летапісаў.
14 — 50 гадоў таму пачаўся ХХ зьезд КПСС (14—25 лютага 1956 г.), дзе прагучаў даклад Мікіты Хрушчова з асуджэньнем культу асобы Сталіна.
15 — Грамніцы ў праваслаўных.
23 — 75 гадоў з дня нараджэньня філёзафа Яўгена Бабосава (1931).