Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава перавялі ў Жодзінскую турму № 8. Пра гэта стала вядома 1 студзеня. Па папярэдніх дадзеных, 5 студзеня ім можа быць прад’яўленае абвінавачваньне.

Маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў і Дзяніс Лазар 18 сьнежня ў Менску былі затрыманыя па падазрэньні ў здзяйсненьні хуліганскіх дзеяньняў у адпаведнасьці з узбуджанай крымінальнай справай па ч. 3 арт.339 Крымінальнага кодэкса.

Па версіі следства, Дашкевіч, Лазар і Лобаў з хуліганскіх падахвочваньняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і металічным абцугамі зьбілі двух грамадзян.

28 сьнежня раніцай быў адпушчаны на свабоду Дзяніс Лазар і ўсе падазрэнні з яго знятыя, справа ў дачыненні да яго спынена. Змітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву абвінавачванне таксама не было прад’яўленае, але іх знаходжанне пад арыштам падоўжанае яшчэ на 10 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?