Усе адбылося вельмі празаічна. Уладзімер забраў "Ніву" у рэдакцыі і чакаў сябра на праспекце насупраць парку Чалюскінцаў. Сеў на лаву адпачыць, побач сумка з газэтамі. Ці то сумка падалася міліцыянтам занадта вялікай, ці то хлопец занадта высокім, ці то загад выйшаў затрымліваць ўсіх, хто не падабаецца, але забралі Валодзю Лазарчыка ў свой пастарунак міліцыянты дзеля высьвятленьня асобы ды каб канфіскаваць усе газэты. Хлопец, канешне, паводзіў сябе ўпэўнена, яго адпусьцілі празь некаторы час, а газэты не аддалі - "запрэшчонную прэсу мы й самі чытаць любім". Але хлопец без газэтаў ісьці ня хоча:"Што з падпісчыкамі рабіць?" - "Ты лепш ідзі, а то самога пасадзім на пару сутак!"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?