Інтэрнэт-энцыкляпэдыя – Вікіпэдыя – ад сёньня зноў даступная ў Кітаі. Больш як год кітайскія інтэрнаўты ня мелі мажлівасьці ёй карыстацца.

Кітайская моўная вэрсія Вікіпэдыі дазваляе, аднак, пошук выключна апалітычных артыкулаў. Тэмы і артыкулы, што і надалей у Кітаі табу, як, напрыклад, «4 чэрвеня» (дзень крывавай лазьні на пляцы Цьяньаньмэнь у 1989 г.), застаюцца заблякаваныя.

Кітай рутынна блякуе доступ да інтэрнэт-вітрынаў з падрыўным зьместам і фільтруе інтэрнэт-старонкі на наяўнасьць словаў, што могуць скіроўваць да такога зьместу.

Вікіпэдыя была заблякаваная ў Кітаі ў кастрычніку 2005 г.

Нягледзячы на блякаду Вікіпэдыі, рэдактарам якой можа стацца кожны, невялікая колькасьць кітайскіх карыстальнікаў паслугавалася сэрвэрамі проксі і іншымі штучкамі, каб выйсьці на забароненыя старонкі.

Як сьцьвярджаюць аналітыкі, кітайскія ўлады непакоіць ня столькі зьмест Вікіпэдыі, колькі адкрыты працэс яе стварэньня, што ўплывае на пабудову сувязяў і свайго роду супольнасьці між рэдактарамі артыкулаў, здольнымі хутка мабілізавацца, каб папаўняць энцыкляпэдыю зь незвычайнай папулярнасьцю новым зьместам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?