Чаго варты тэлевізар бяз пульта? Няшмат – палічыў злодзей у паўднёва-заходняй частцы Францыі і вярнуўся ў дом, зь якога вынес быў тэлевізар.

Мужчына абрабаваў дом пэнсіянэра ў мястэчку Мусідан. Як паведаміла паліцыя, ён прыхапіў тэлевізар і паляўнічую зброю. Калі пацярпелы пэнсіянэр заяўляў пра крадзеж у пастарунку, злодзей вярнуўся на месца злачынства, каб забраць пульт. Але яго заўважылі суседзі пэнсіянэра, якія адразу ж выклікалі паліцыю. Злодзея-няўмеку арыштавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?