Сустрэча прайшла на тэрыторыі пасольства Венгрыі
. Пасол гэтай краіны Фэрэнц Контра паабяцаў 5 студзеня распаўсюдзіць заяву ад імя паслоў Эўразьвязу з патрабаваньнем вызваленьня вязьняў КДБ.
Вольга Някляева (жонка кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева) і Вольга Бандарэнка (жонка Змітра Бандарэнкі) прадстаўлялі на гэтай сустрэчы Камітэт сваякоў палітвязьняў «Вызваленьне».
У сустрэчы таксама ўдзельнічалі старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімер Колас, кіраўнік менскай арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хэльсынскага камітэта Гары Паганяйла.

Уладзімер Колас адзначыў, што беларуская ўлада паспрабуе выкарыстаць вязьняў як закладнікаў і будзе гандляваць імі для паслабленьня ціску Эўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?