З дасьледаваньня, якое правёў за паўгоду да прэзыдэнцкіх выбараў штотыднёвік «Auto Plus», вынікае, што «палітычнае ўспрыняцьце можа ўплываць на выбар машыны».

Паводле анкеты, 38% выбаршчыкаў левых поглядаў езьдзіць на Renault, у той час, як гэтую марку выбраў бы толькі 21% прыхільнікаў правых. Аўтамабіль Renault купілі б ажно 49% электарату камуністаў.

У сваю чаргу Peugeot – адназначна найбольш любімая марка выбаршчыкаў крайніх правых. 21% электарату францускага «Народнага Фронту» езьдзіць на машынах гэтага вытворцы.

Зялёныя галоўным чынам перамяшчаюцца на Renault, цэняць Peugeot (23%), але неахвотна садзяцца ў Citroen (7%). 13% зялёных езьдзіць на нямецкім Volkswagen.

Найменш французскія машыны цэняць прыхільнікі кіроўнага Саюзу за Народны Рух (UMP), якія нахвальваюць «эканамічны патрыятызм». Найбольш ахвотна яны езьдзілі б на Mercedes, BMW i Audi.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?