Улада3232

Унікальнае відэа разгону Плошчы захавалася ў ізалятары

Фотакамеру аднаго з затрыманых забыліся пачысціць.

Фотакамеру аднаго з затрыманых забыліся пачысціць.

Прыхільнік руху «За Свабоду» і былы сябра выбарчай камісіі № 4 Ленінскага раёна Мінска Юрась Шпак-Рыжкаў разам жонкай Таццянай Грачанікавай 19 снежня быў на плошчы Незалежнасці. Юрась рабіў фота- і відэаздымкі на аматарскую фотакамеру. Перад самым разгонам ён зрабіў 5-хвілінны ролік. Спецназ аточвае людзей з усіх бакоў, грукаючы дручкамі ў шчыты. Хрыплыя крыкі камандзіраў: «Стаім, стаім!» Дэманстранты выгукваюць у адказ на бразгат: «Не баімся! Не баімся!» За спінамі пашыхтаваных міліцыянтаў з’яўляюцца аўтазакі. «О! Па нас прыехалі», – заўважае нехта. У голасе няма страху. Складваецца ўражанне, што людзі не вераць, што будзе разгон. Але вось ужо чуюцца першыя крыкі: «Што вы робіце?! Фашысты!» Абрыўкі загадаў на затрыманне.

Гэты відэаролік, а таксама фотаздымкі, зробленыя ў адным з аўтазакаў, шчасліва захаваюцца. Юрася з жонкай затрымалі па-асобку. Ён правёў суткі ў чаканні суда ў аўтазаку. Перад судом, які адмераў яму 10 сутак арышту, выпадкова сустрэўся з жонкай на Акрэсціна і паспеў перадаць ёй камеру. У Таццяны, якая адбывала свае 15 сутак на вуліцы Скарыны, фотаапарат проста паклалі разам з асабістымі рэчамі, не выдаліўшы з яго нічога. «Дзяўчаты з маёй камеры нейкім чынам здолелі пранесці з сабой мабільны тэлефон. Фатаграфавалі турэмны побыт. Дык ахоўнікі неяк даведаліся. Выклікалі на гутарку, выдалілі з яго ўсе фотаздымкі», – расказала Таццяна Грачанікава. Пры затрыманні яе збілі. Спецназавец адабраў у яе шалік з «Пагоняй». Яе, як і Юрася, абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, выкрыкванні лозунгаў «Жыве Беларусь» і «Сыходзь» і непадпарадкаванні міліцыянтам.

У сваім блогу Юрась Шпак-Рыжкаў выклаў цэлую галерэю аматарскіх партрэтаў калегаў па адсідцы, а таксама не без гумару апісаў свае прыгоды на Плошчы і ў турме.

Каментары32

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Усе навіны →
Усе навіны

У фонду, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай10

Просты хатні тэст на 30 секунд дапаможа ацаніць ваша здароўе4

«Беларусаў фактычна выцеснілі з экспазіцыі сучаснай ідэалогіяй»: на Буйніцкім полі будуюць Музей Славы Магілёўшчыны4

Беларуска паказала, як стварыла з «Лега» касцёл святога Аляксея ў Івянцы3

ЗША і Расія правялі абмен зняволенымі1

Мішэль Абама пракаментавала нядаўнюю адсутнасць на палітычных мерапрыемствах і чуткі пра развод

У нядзелю ўжо будзе да +19°С

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі14

77 дэмакратаў-кангрэсменаў запатрабавалі ад Трампа звольніць Маска да 30 мая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Пасля 5 гадоў зняволення выйшаў на свабоду палітвязень Павел Юхневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць