Дакумент маюць агучыць на сесіі Еўрапарламента 12 студзеня.

Грамадзянская ініцыятыва «Вызваленне», у якую ўвайшлі блізкія беларускіх палітвязняў, у тым ліку кандыдатаў у прэзідэнты, арыштаваных 19 снежня, праз Фэйсбук звярнулася да беларусаў з просьбай аб падтрымцы.

Ініцыятары звароту заклікаюць падпісаць Петыцыю «За вызваленне палітычных зняволеных». Дакумент плануецца агучыць на пазачарговай сесіі Еўрапарламента 12 студзеня.

Тэкст паўстаў у выніку нефармальнай ініцыятывы. Гэтым, магчыма, тлумачыцца разыходжанне тэкстаў яго расейскай і ангельскай версій.

На момант напісання гэтага матэрыяла пад петыцыяй было сабрана 528 подпісаў. Усяго ініцыятары звароту хочуць сабраць 150 тысяч подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?