У КДБ не толькі дапытваюць, але і схіляюць да патрэбных следству паказаньняў.
Актывістаў «Маладога фронту» Валерыя Мацкевіча і Міколу Дземідзенку 5 студзеня дапытвалі ў КДБ ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску, што адбыліся 19 сьнежня.
Зранку на допыт выклікалі Мацкевіча, а пасьля абеду Дземідзенку.
Прычым, большасць пытаньняў тычылася якраз не акцыі пратэсту, а дзейнасьці моладзевай арганізацыі і лідэраў «Маладога фронту».
Як паведамілі актывісты, пад час амаль пяцігадзіннага допыту іх спрабавалі схіляць да дачы паказаньняў супраць сваіх паплечнікаў.
Каментары