Яшчэ адзін падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках — Дзмітрый Апішаў
Дзмітрый Апішаў за ўдзел у акцыі пратэсту атрымаў арышт 11 сутак, які адбываў на Акрэсціна.Падчас адбыцця адміністратыўнага арышту яго выклікалі на допыт (па словах Дзмітрыя, будынак, дзе праводзіўся допыт, размешчаны ў раёне Нямігі). 31 снежня Дзмітрыю была ўручана пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках (па частцы 2 атрыкула 293 Крымінальнага кодэкса — удзел).
Дзмітрый Апішаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. 6 студзеня дома ў Дзмітрыя праведзены ператрус, у выніку якога было забрана верхняе адзенне.
Каментары