34-гадоваму жыхару Мінска вярнулі доўг у 37 тысяч даляраў. Гэтую радасную падзею ён вырашыў адзначыць добрай гульнёй. Пайшоў у казіно на Партызанскім праспекце, прыхапіўшы ўсю суму. Прычым наяўнасць немалых грошай не вельмі хаваў ад навакольных.

У тым самым казіно адпачывалі трое сяброў з крымінальным мінулым. Звярнуўшы ўвагу на «багаценькага Бураціну», маладыя людзі для пачатку згулялі з ім пару партый у покер, а потым прапанавалі разам паехаць у «круцейшае» казіно. Вельмі дарэчы -- адзін з прыяцеляў быў з машынай.

Падазрэнні ў шчаслівага ўласніка 37 тысяч з'явіліся пасля таго, як аўтамабіль новых знаёмых накіраваўся не ў цэнтр, а ў бок лесапаркавай зоны за ўнівермагам «Беларусь». Выбраўшы момант, калі машына прыпынілася, мужчына выскачыў з яе. Аднак хлопцы былі спрытнейшыя, у выніку чаго даляры перайшлі ў іх кішэні. Пасля экспрапрыяцыі трыа збегла ў невядомым кірунку.

Цяпер адзін са зламыснікаў затрыманы, асобы двух іншых высветленыя, іх шукаюць. У дачыненні да падазраваных распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 206 Крымінальнага кодэкса («Рабаванне, учыненае групай асобаў у асабліва буйным памеры»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?