Як паведамляе сайт «Хартыі’97», дадому да вязня КДБ Змітра Бандарэнкі прыйшлі супрацоўнікі КДБ «прыватна» пагаварыць з яго жонкай Вольгай. Яны прапанавалі супрацоўнічаць і «паўплываць на свайго мужа», каб ён пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам. За згоду ўгаварыць мужа ёй абяцалі выпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе і даць тэрмін «не такі вялікі, як Саннікаву».

Зміцер Бандарэнка — давераная асоба Андрэя Саннікава, быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня і знаходзіцца ў турме КДБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?