Пра гэта «НН» паведаміла ягоная маці Галіна Андрэеўна. Па яе словах, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом пасля таго, як Аляксандр вярнуўся з працы.

«Правялі вобшук, канфіскавалі сістэмны блок, флэшкі. Сашу заклалі рукі ў кайданкі і вывелі. Сказалі, што павезлі ў Мінск», — расказвае Галіна Андрэеўна.

Малчанаў нейкі час быў сябрам руху «Зубр», але апошнім часам ні ў якіх арганізацыях не быў.

«На Плошчу паехаў як сумленны чалавек», — зазначае ягоная маці. Жанчына скардзіцца, што пры ўварванні чэкісты выламалі дзверы ў доме, цяпер сям’я не ведае, як іх аднавіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?