У інтэрнэце з’явілася петыцыя, якая заклікае Еўрасаюз не прызнаваць Аляксандра Лукашэнку законным прэзідэнтам Беларусі.

Петыцыя пад назвай «Еўрапейская моладзь у падтрымку правоў чалавека, плюралістычнай дэмакратыі і празрыстых выбараў у Беларусі» персанальна адрасаваная Кэтрын Эштан, вярхоўнай прадстаўніцы Еўрасаюза ў пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі ды віцэ-прэзідэнту Еўрапейскай камісіі.

Петыцыя, акрамя непрызнання Лукашэнкі як легітымнага кіраўніка дзяржавы органамі Еўрасаюзу, заклікае таксама, каб краіны ЕС не прызнавалі паслоў, прызначаных Лукашэнкам, ды прынялі захады, якія прывялі б да новых, свабодных выбараў у Беларусі.

Петыцыю можа падпісаць кожны, хто пажадае. Станам на 7 гадзін вечара 6 студзеня, петыцыю падпісалі больш за 800 чалавек з больш чым 30 краінаў.

Гэта моцны тэкст абурэння — ён адлюстроўвае пачуцці еўрапейцаў адносна таго, што дзеецца проста на межах Еўрасаюза. Нагадаем, што ЕС прызнае паслоў найгоршых тыраній у свеце. У рэальнасці ЕС вымушаны будзе абмежавацца больш мяккімі санкцыямі супраць Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?