Улады Нью-Ёрка абвясцілі пра знос 41-павярховага будынка Deutsche Bank, размешчанага ў непасрэднай блізкасці ад месца падзення вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтра 11 верасня 2001 года.

Падчас тэракту гмах значна пацярпеў, аднак на працягу дзесяці гадоў ніякія аднаўленчыя працы не вяліся.

Як пішуць мясцовыя СМІ, «усе гэтыя гады будынак захоўваў у сабе атрутны пыл, развеяны выбухамі, і парэшткі загінулых»; адзначаецца, што многія жыхары Манхэтэна падтрымліваюць планы па зносе вежы.

Прапановы па дэмантажы былі агучаныя яшчэ ў 2005 годзе, калі адна з дзяржструктур выкупіла гэты будынак. Аднак канчатковае рашэнне прынята толькі цяпер. Як паведаміла дзяржаўная будаўнічая кампанія The Lower Manhattan Development Corp., дэмантаж будзе зроблены на працягу тыдня-двух. Кошт работ ацэньваецца ў $300 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?