Суд Маскоўскага раёну Менска пакараў маладафронтаўца Юльяна Місюкевіча арыштам на 12 сутак. 4 зь іх хлопец ужо адсядзеў.

Юльяна Місюкевіча абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 сьнежня. Суд быў закрытым, сяброў і дзяўчыну хлопца пусьцілі толькі на агалошваньне прысуду,- паведамляе прэсавая служба МФ.

Нагадаем, у мінулы чацьвер Юльяна Місюкевіча з унівэрсытэту забралі супрацоўнікі КДБ адразу пасьля здачы іспыту. Хлопец навучаецца на 4-м курсе фізфака БДУ.

Суткі паплечнікі не маглі знайсьці свайго сябра й толькі ў пятніцу днём маладафронтаўцы даведаліся, што ён у турме на Акрэсьціна. З-за выходных дзён суд адбыўся толькі сёньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?