На сайце беларускага пасольства ў Польшчы пад загалоўкам «Дзякуем палякам за падтрымку» змешчаны наступны тэкст:

«Апошнімі тыднямі ў пасольства Беларусі ў Варшаве і беларускія консульствы па ўсёй Польшчы прыходзяць сотні лістоў ад польскіх грамадзян, якія выказваюць словы падтрымкі беларускаму народу і Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Дзякуй вам вялікі за гэтыя цёплыя словы, якія ў гэты час ціску на нас СМІ вельмі для нас важныя, якія даюць нам сілы і заахвочваюць яшчэ больш актыўна працаваць на развіццё прыязных адносінаў паміж нашымі народамі.

Нас неверагодна ўсцешваюць словы, поўныя павагі да нашай незалежнасці і суверэнітэту, і разумення, што падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі беларускі народ зрабіў свабодны выбар і прагаласаваў за таго кандыдата, які падабаецца менавіта народу Беларусі.

Яшчэ раз вялікі вам дзякуй за падтрымку і цёплыя пажаданні. Запэўніваем вас, што наша братэрская краіна заўсёды адкрытая для ўсіх, і што Беларусь зробіць усё для развіцця прыязных адносін з палякамі і Польшчай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?