Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4–9 м/с, ноччу па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5, плюс 1°С, днём мінус 3, плюс 2°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, кароткачасовы мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–3°С, днём каля 0°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 14 студзеня месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 12°С; днём 0, мінус 7.

15 студзеня ноччу па паўднёвым захадзе снег. Днём на большай частцы тэрыторыі краіны снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе мокры снег, дождж, туман, галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С,

пры праясненнях да мінус 15–18°С, днём мінус 3–10°С;

па паўднёвым захадзе на працягу сутак каля 0°С.

У Мінску 14 студзеня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–7°С, днём мінус 3–5°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?