У спіс трапілі кіраўнікі буйных прадпрыемстваў рэгіёну і рэктары гродзенскіх універсітэтаў.

Распараджэнне старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 16 снежня 2010 года № 227р, якое рэгламентуе парадак выезду ў службовыя камандзіроўкі за мяжу кіраўнікоў арганізацый вобласці, выклікала неадназначнае тлумачэнне ў дзелавых колах Гродзеншчыны, паведамляецца на сайце Гродзенскага аблвыканкама. У паведамленні гаворыцца, што ў распараджэнні было невыразна сфармулявана, хто канкрэтна з кіраўнікоў прадпрыемстваў вобласці павінен узгадняць свой выезд за мяжу з аблвыканкамам, таму ў бліжэйшы час у распараджэнне будуць унесены дапаўненні.

У дадатак на сайце аблвыканкама размясцілі спіс прадпрыемстваў і установаў вобласці, чые кіраўнікі перады выездам у замежную службовую камандзіроўку павінны атрымаць на гэта дазвол у аблвыканкаме.

Адкрытае акцыянернае таварыства (далей – ААТ) «Гродна Азот»

ААТ «Гродна Хімвалакно»

ААТ «Белкард»

ААТ «Шклозавод «Нёман»

ААТ «Краснасельскбудматэрыялы»

ААТ «Радыёхваля»

ААТ «Мастыдрэў»

ААТ «Лакафарба»

ААТ «Гродзенскі мясакамбінат»

ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры»

ААТ «Гродзенскі камбінат будаўнічых матэрыялаў»

ААТ «Слонімскі мясакамбінат»

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (далей – РУП) «Смаргонскі агрэгатны завод»

ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат»

ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат»

Ваўкавыскае ААТ «Беллакт»

ААТ «Лідаграпраммаш»

ААТ «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін»

ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман»

ААТ «Лідсельмаш»

ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка»

ААТ «Гродзенская абутковая фабрыка «Нёман»

ААТ «Завод «Оптык»

ААТ «Смаргоньсілікатабетон»

ААТ «Лідахлебапрадукт»

ААТ «Гродзенскі шклозавод»

ААТ «Гронітэкс»

ААТ «Лідская абутковая фабрыка»

Рэспубліканскае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Гроднахлебпрам»

ВПУП «Цветліт»

ААТ «Смаргонскі ЗОС»

ААТ «Ашмянскі мясакамбінат»

ААТ «Белкрэда»

ААТ «Малочны Свет»

ААТ «Шчучынскі завод «Аўтапровад»

ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»

ААТ «Лідскі завод электравырабаў»

ААТ «Гродзенскі завод такарных патронаў «БелТАПАЗ»

ААТ «Гроднажылбуд»

ААТ «Гроднапрамбуд»

ААТ «Будаўнік»

ААТ «Будаўніча-мантажны трэст 30»

ААТ «Будаўніча-мантажны трэст 19»

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Установа адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт».

Распараджэнне кіраўніка Гродзенскага аблвыканкама № 227р насамрэч выклікала рэзананс у прэсе. У першапачатковай версіі дакумента гаварылася, што атрымліваць дазвол на выезд павінны кіраўнікі прадпрыемстваў і установаў, незалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці і формы ўласнасці. Пазней Шапіра паведаміў журналістам, што такая фармулёўка магла ўзнікнуць з-за таго, што «супрацоўнікі апарата аблвыканкаму маглі перастарацца». Ён запэўніў, што распараджэнне датычыць толькі тых кіраўнікоў, што працуюць на дзяржаўнай службе і атрымліваюць заробак з бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?