Грамадства5151

Закрыта «Аўтарадыё» — за «экстрэмізм»

Удар не толькі па СМІ, але і па культуры. З 12.40 выпуск Аўтарадыё спынены.

Паведамленне, дасланае рэдакцыяй «Аўтарадыё»:

«У эфіры радыёстанцыі Аўтарадыё у перыяд агітацыйнай кампаніі па выбарах прэзідэнта трансляваліся агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў у прэзідэнты А.Саннікава і У.Някляева.

Размяшчэнне рабілася на падставе гаспадарчых дагавораў у наступныя тэрміны: агітацыйныя матэрыялы А.Саннікава 15-17 снежня 2010 года, агітацыйныя матэрыялы У.Някляева 9-17 снежня 2010 года.

За час размяшчэння агітацыйных матэрыялаў у адрас рэдакцыі Аўтарадыё не паступала заўваг з боку Цэнтральнай выбарчай камісіі, таксама не было вынесена пісьмовых папярэджанняў ад Міністэрства інфармацыі.

12 студзеня 2011 г. рэдакцыяй Аўтарадыё атрымана прадпісанне РУП «БелГІЭ» Мінсувязі РБ аб спыненні дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектра і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Загад вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 г. за подпісам старшыні камісіі А.В.Праляскоўскага. Рашэнне камісіі анулюе права Аўтарадыё на наземнае эфірнае радыёвяшчанне ў сувязі з невыкананнем Аўтарадыё творчай канцэпцыі і распаўсюджваннем у эфіры інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. Канкрэтнай інфармацыі пра тое, у чым выяўляецца невыкананне канцэпцыі або як былі выяўленыя заклікі, у вырашэнні няма. У агітацыйных матэрыялах А. Саннікава змяшчалася фраза «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».

З 12 гадзін 40 хвілін 12 студзеня 2011 года эфірны выпуск Аўтарадыё спынены. Рэдакцыя Аўтарадыё будзе аспрэчваць ў судовым парадку прынятае камісіяй рашэнне».

Мы патэлефанавалі гендырэктару радыёстанцыі Юрыю Базану. Ён пацвердзіў, што іх пазбавілі права вяшчання.

«Аўтарадыё» — гэта пераважна музычная станцыя, якая мела мінімум інфармацыйных матэрыялаў. Грамадска-палітычных навін яны не транслявалі — толькі культурную афішу. Віна радыёстанцыі, такім чынам, магла заключацца толькі ў змяшчэнні рэкламных ролікаў кандыдатаў у прэзідэнты.

Забарона «Аўтарадыё» стане драматычным ударам не толькі па СМІ, але і па беларускай культуры. На радыёстанцыі працавалі многія выдатныя спевакі і музыкі, а сама станцыя ўнікальна шмат эфірнага часу аддавала беларускамоўнай і беларускай музыцы.

Ад Рэдактара. Заклікаем чытачоў, слухачоў і свет да салідарнасці з «Аўтарадыё».

Глядзі яшчэ: Вайцюшкевіч пра закрыццё «Аўтарадыё»: Гэта даўно трэба было чакаць

Каментары51

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас масіраванага ўдару па Украіне расійская ракета трапіла па амерыканскай кампаніі5

«Такога ў Мінску больш няма». За права купіць кватэру ў гэтым доме людзі заплацілі 7 тысяч рублёў6

У Германіі асуджаны неанацыст змяніў пол. Цяпер яго павінны адправіць у жаночую турму — немцы ў шоку14

Качанава: З задавальненнем пачытала Захара Прылепіна. А з любімага — Пушкін, Талстой і праваслаўная літаратура24

Беларускія блогеры-мільённікі, з якімі змагаецца Бондарава, далі канцэрт у акупаваным Крыме14

Дроны ўдарылі па расійскіх рэгіёнах: пажар на НПЗ у Навашахцінску і пашкоджанні энергасістэмы ў Варонежскай вобласці

Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне3

«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі1

Ізраільская армія пачала аперацыю па акружэнні Газы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі12

«Немагчыма выйграць вайну, не атакуючы захопніка». Трамп абвінаваціў Байдэна ў тым, што ён забараняў Украіне біць па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць