Музыка лічыць дзеянні ўладаў чарговай стратэгічнай памылкай.

11 студзеня Рэспубліканская камісія па тэлебачанні і радыёвяшчанні анулявала права fm-станцыі «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае радыёвяшчанне ў сувязі з невыкананнем ёй «творчай канцэпцыі і распаўсюджваннем у эфіры інфармацыі, якая змяшчае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці».

Што пра гэта думаюць папулярныя вядучыя «Аўтарадыё»?

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч не здзівіўся закрыццю радыёстанцыі: «Гэтага трэбыло чакаць, бо гэтая радыёстанцыя і сённяшняя краіна несумяшчальныя. Не пахла там ніякім экстрэмізмам. Проста сама канцэпцыя «Аўтарадыё» – гэта нефармат для сучасных уладаў». Музыка лічыць, што крок Міністэрства інфармацыі – гэта чарговая стратэгічная памылка ўладаў. «Гэта была адзіная станцыя, якую можна было назваць радыё. У нас няма больш радыё. Прабачце, бо ўсе іншыя fm-станцыі – проста шлак».

Калега Вайцюшкевіча Алег Хаменка, які вядзе на «Аўтарадыё» забаўляльнае ток-шоу, больш асцярожны ў ацэнках. «Я пакуль не бачыў усе паперы, увогуле лічаныя хвіліны назад даведаўся пра гэта. Мы тут з калегамі параіліся і вырашылі, што не хочам пакуль рабіць эмацыйных заяў (пры гэтым музыка зрабіў акцэнт на слове «эмацыйных» – nn.by). Трэба ўсё ўзважыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?