Італьянскі дызайнер Эмануэле Пізалараса распрацаваў новы, інавацыйны выгляд карты гарадоў для турыстаў. Гэтыя карты не трэба складаць, а можна проста скамячыць і пакласці ў кішэню. Падарожнікі ідэю ацанілі — наклад карты Берліна распрададзены ўвесь.

Дызайнер з Італіі лічыць, што складанне карты-постэра часам вельмі складана паўтарыць ці ж яно прыводзіць да зацірання самых важных фрагментаў. «Відавочны недахоп такога дакумента прымушае турыста вялікага мегаполіса ў канчатковым выніку пакласці яго ў торбу і забыць», — кажа Пізалараса.

Электронны навігатар, на думку італьянца, таксама не можа дапамагчы турысту. У віну, напрыклад, смартфону ставіцца занадта малы дысплэй, які не дае поўны агляд і «адчуванне ўсяго горада».

«Часам вырашэнні такіх праблем настолькі простыя, што дзівішся, чаму гэтага раней ніхто не прыдумаў?» — прызнаецца Пізалараса, заяўляючы аб сваёй распрацоўцы. Яго ідэя вельмі простая: пасля таго як маршрут пракладзены, трэба проста згамтаць карту, якая лёгка змесціцца ў кішэню штаноў або маленькую сумку. Пры паўторным выкарыстанні план проста разгладжваецца, а затым зноў камячыцца. Такім чынам, па меркаванні распрацоўніка, карта кожны раз камячыцца ў розных месцах і не заціраецца. Больш таго, яна зроблена з водатрывалага матэрыялу.

У разгорнутым стане карта мае памер 87 на 58 см, важыць усяго 20 грамаў і змяшчае інфармацыю аб самых наведвальных славутасцях мясцовасці.

На сённяшні дзень міланская кампанія Palomar надрукавала прасунутую карту Crumpled City Maps для пяці гарадоў свету — Нью-Ёрку, Парыжа, Лондана, Рыма і Берліна. У найбліжэйшы час плануецца пашырэнне картаў да 10 гарадоў Амерыкі, Азіі і Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?