Бутырскі суд Масквы прысудзіў да 5 гадоў зьняволеньня галоўнага рэдактара выданьня «Радыкальная палітыка» і журналіста сайту «Каўказ-цэнтар» Барыса Стамахіна.
Стамахіна прызналі вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і заклікі да экстрэмізму ў публікацыях, прысьвечаных падзеям у Чачні. Сваёй віны журналіст не прызнаў.
Больш за два гады Стамахін знаходзіўся ў вышуку і быў затрыманы сёлета ў сакавіку.
Стамахін вядомы сваімі публікацыямі з асуджэньнем вайны ў Чачэніі і беларускай палітыкі расейскіх уладаў. Ён аддаўна ўдзельнічаў у дысыдэнцкім руху Расеі.