Генерал Мікалай Чаргінец выказаўся наконт салідарнасці з Уладзімірам Някляевым.

— Што тычыцца Валодзі Някляева, то ён сапраўды добры паэт. Не ведаю, што яго падштурхнула, але тое, што ён высунуў сваю кандыдатура на пост кандыдата ў прэзідэнты, гэта яго памылка. Ён не здольны гэтыя пытанні вырашаць.

Ён нагадвае кацянё, якое нарадзілася на стайні і патрабуе пашпарт каня.

Гэта не яго справа. А там жорстка збілі… Ну пакліча вас следчы і спытае: «Як бы вы пацвердзілі, што яго жорстка збілі?» Вы не пацвердзілі б у размове. Атрымаў палкай, калі ламалі Дом урада… Улада нічога не вартая, калі не здольная сябе абараніць. Гэта нашы тэлевізіёншчыкі робяць вялікую памылку. Знялі б нармальны фільм з кадрамі з Рыма, Парыжа, Лондана, Берліна, калі не толькі з дапамогай дубін ціснулі, з дапамогай вадамётаў, каб вы зразумелі, што такое абарона.

У мяне добрыя былі з ім адносіны. Я гэта не хаваў і не хаваю. І як паэта цаню высока. А як палітыку стаўлю нуль з мінусам. Ён стварыў сам сабе праблему і стварыў праблему для грамадства.

Узяў бы па п’яні патрапіў Някляеў у выцвярэзнік, паспрабавалі б яго прыцягнуць за хуліганства, я, даю чэснае слова, першым прасіў бы праявіць да яго спагаду.

А за гэта [што паэт парушыў закон] мы яго не будзем падтрымліваць. Па-чалавечаму яго шкада. Але ён сам разумеў, што незаконныя дзеянні прывядуць да адказнасці. Цяпер справа суда, калі да гэтага дойдзе. Не трэба ствараць ілжывую карпаратыўнасць. Закон ёсць закон.

Відэа — "Еўрарадыё".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?