Футбольная зборная Францыі — супернік каманды Беларусі па адборачнай групе «D» да чэмпіянату Еўропы — 2012 — у першай палове года правядзе чатыры таварыскія сустрэчы.

9 лютага на «Стад дэ Франс» падапечныя Ларана Блана згуляюць з Бразіліяй, 29 сакавіка тамсама — з Харватыяй.

У пачатку чэрвеня Францыя адправіцца ў турнэ па Ўсходняй Еўропе:

пасля адборачнай гульні з беларусамі ў Мінску 3 чэрвеня 6 чэрвеня ў Кіеве французы згуляюць з Украінай, а 9 чэрвеня — у Варшаве з Польшчай, паведамляе Спорт-Экспресс.

Група D: Францыя — 9 (4 гульні), Беларусь — 8 (4), Албанія — 5 (4), Боснія — 4 (3), Румынія — 2 (3), Люксембург — 1 (4).

Нагадаем, што 3 верасня ў Парыжы беларусы сенсацыйна выйгралі ў Францыі з лікам 1:0.

Свой першы адборачны матч сёлета зборная Беларусі правядзе 26 сакавіка супраць Албаніі ў гасцях. Потым, 3 чэрвеня, гульня з Францыяй у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?